Jul 01, 2010 20:54
Як толькі мая сястра зламала мае навушнікі, слухаць музыку стала праблематычна. І гэта выдатна, бо я ізноў вярнулася да чытання кніг у аўтобусах, метро і г.д.
Нагрузілася трыма кнігамі па-польску. Паколькі было вырашана чытаць услых (вельмі ціха, але ўслых! прагаворваючы кожнае слова), я ўвесь гэты час нагадвала набожную дзеўку-трымала ў разгорнутых далонях кнігу і варушыла вуснамі. І са мной чамусьці ніхто не хацеў сядаць.
Але літаратура па-польску скончылася.
Трэба шукаць новую.
кнігі