НЕ ДАПУСЦІЦЬ РЭВАНШУ!

Mar 21, 2012 17:57


Ужо ўсім,  ці амаль ўсім ясна: эра Лукашэнка Аляксандра Рыгоравіча закончылася. Ён яшчэ ва ўладзе, ен яшчэ з’яўляецца ў высокіх кабінетах усходніх суседзяў, ен яшчэ раздае інтэрвью і магчыма выйдзе 9 мая на парад з ветэранамі СМЕРШУ ці КДБ разам з сынамі-падзельнікамі, але час адбівае апошнія ягоныя гадзіны так званага прэзідэнцтва….

Што далей?  А далей трэба ачышчаць усю прастору беларускай палітыкі ад такіх жа курві-сынаў, якія акапаліся сярод ягоных адбелівацяляў як у адміністрацыях так й у шэрагу поўпартыях ды поў-НДА, альбо псеўдаапазыцыі. І гэта трэба рабіць ТЭРМІНОВА!!! Бо яны вельмі добра рыхтуюцца: тусуюцца, праводзяць піяркампаніі, выгульваюць няспелую моладзь, набываюць нерухомасьці... й не стрэсуюцца з кожнага поваду, не сідзяць у турмах, легка пераадольваюць мяжу, адпачываюць...Усё для аднаго: каб узяць рэванш пасля падзення рэжыму.

Таму калі хочам насамрэч дабра для Беларусі, мусім не толькі ведаць імены тых хто адпрацоўвае лаяльнасьць і недатыкальнасьць рэжыму, але мусім весці маніторынг іхняй здрады. Бо гэта яны саудзельнікі злачынстваў якія чыніць Лукашэнка з камандаю ужо амаль два дзясяцігоддзя. Гэта іхнія лідэры сваімі ваяжамі у кабінеты чыноўнікаў ЕС з лоббі-прапазыцыямі, спаўтворцы крывавага пабоішча у Мінску, яны спаўтворцы сцэнару тэракту за які растраляныя маладыя людзі.

Зусім хутка павее сапраўднай вясной ў Беларусі, вясной якая змяце гэты пачварны рэжым і тады цяжка будзе на шматпакутлівай прасторы Беларусі распачынаць цяжкую ачышчальную працу. Гукаючы вясну трэба спаліваць смецце! 
Нельга дапусціць чарговага рэваншу подласьці і амаральнасьці!
Previous post Next post
Up