КАЛЯДНАЯ СПОВЕДЗЬ

Dec 27, 2010 13:00


Увечар 24 снежня ен прыйшоў у касцёл разам з жонкаю і сынам. Было ціха, святочна, а каля шопкі дзеці разыгрывалі сцэны з гісторыі Вефлеемскай зоркі. Сын уважліва сачыў за дзеямі, жонка, шчаслівая, што нарэшце зацягнула яго ў касцёл, пасмяхалася і час ад часу заглядала яму ў вочы. Якое шчасце, вось так у цішы быць разам з сям’ёю і сустракаць Раство. Ён згадаў бабулю, якая  на Вігілію ўпершыню прывяла яго да касцёла, дзе ён доўгія гады пасля наведываў нядзельную школу, пазней прыслужываў каля алтара, дзе браў шлюб з жонкаю…

На каленях перад кафесіяналам амаль ў голас плакала жанчына: “ Ойча я грэшная, я не прыгатавалася да Раства, я не зрабііла рахунак сумлення, я не магу скупіцца на споведзі, бо НЕНАВІЖУ! Я ненавіжу тых, хто збіў і кінуў за краты невінаватых людзей, хто скраў паэта, хто трымае за кратамі маці малога дзіцяці, я так ненавіжу, што пажадала смерці узурпатару і нічога не здолела яшчэ дараваць  тым, хто носіць на нагах берцы, у кожным я бачу злачынцу і забойцу”…

Ён уздрыгануўся і паглядзеў на свае ногі. Вялікі Сьвяты, вельмі зручныя берцы жонка гэтым разам прымусіла пераапрануць на элегантныя дарагія боты, што купіла ўчора за прэмію атрыманую за разгон дэманстрацыі у Менску.

Ен пагладзіў сына па галаве і стаў на калені...



 
Previous post Next post
Up