Верш

May 25, 2009 21:52

ЦУДОЎНЕЙШАЯ З ЖАНЧЫН

Праз тысячы доўгiх вёрст,
Праз сiвер бясконцых сцюж -
Прыйду да цябе наўпрост
З букетам пунсовых руж...

Каханне маё - мой лёс.
Усмешка твая - праз плач.
Расчулю цябе да слёз
Пакорным сваiм: "Прабач..."

Ты вучыш мяне лятаць,
Ты вучыш мяне любiць.
Мне радасць цябе кахаць,
Мне шчасце з табою быць.

Да сонечных аблачын
Ты ўзнiмеш маю зямлю.
Цудоўнейшая з жанчын -
Жанчына, што я люблю!

© Copyright: Леонид Пранчак, 2008
 
Previous post Next post
Up