(no subject)

Oct 15, 2012 23:00

Прачытаў сёння інтэрвію з міністрам культуры Ісландыі. Выяўляецца, што ісландцы штогод вылучаюць на культуру з бюджэту ня менш за 2%. Прэтэндаваць на гэтыя сродкі можа кожны жадаючы грамадзянін, дзяржструктура альбо НДА, якія граматна аформяць заяву на грант. То бок ісландская культура амаль у 100% фінансуецца дзяржавай. Не дзіўна, што ў пераліку на аднаго жыхара ў Ісландыі выдаецца найбольш кніжак у свеце, здымаецца такая ж колькасць фільмаў і дзейнічае самая вялікая колькасць музычных гуртоў. Галоўныя тэмы мясцовых творцаў: нацыянальная ідэнтычнасць, экалогія, гендэр і гарадскія праблемы. Для параўнання, у Беларусі на культуру вылучаецца 0,4% бюджэту.

культура

Previous post Next post
Up