Нават і мільён можа быць ні чым, калі кожны сам сабе

Jul 14, 2011 20:32

Ларыса Геніюш расказвала мне такую гісторыю. Яе знаёмы быў у ГУЛАГу. Іх спачатку сагналі ў вялізны барак, там былі тысячы людзей. І вось выдзяляюць хлеб на ўвесь барак. Вызначылі людзей, якія гэта рабілі. Хлеб прыносілі, адчыняліся дзьверы і ўваходзілі тры крымінальнікі з нажамі й забіралі гэты хлеб. І так кожны дзень. Усе галадаюць, і тысячы людзей нічога ня могуць зрабіць супраць трох крымінальнікаў, таму што кожны сам сабе. Нават і мільён можа быць ні чым, калі кожны сам сабе. Скончылася гісторыя тым, што першымі аб’ядналіся эстонцы. У іх была аснова для аб’яднаньня, яны адчувалі, што “мы - эстонцы, свабодны народ”. Яны кінуліся на гэтых бандытаў, і тады кінуўся ўвесь барак. Гэта гісторыя, але яна вельмі павучальная да таго, што рэжым хоча запалохваць усіх і не дапусьціць да кансалідацыі людзей. Трэба, каб кожны адказваў толькі за сябе, і каб кожнага можна было палохаць. Таму трэба шукаць такія стратэгіі, якія яднаюць людзей на агульных інтарэсах, каб яны адчулі локаць адзін аднаго, вось тады можна будзе змагацца.

(Зянон Пазьняк, інтэрвію са жніўня 2010 г.)

цытаты

Previous post Next post
Up