Два на два

Mar 25, 2011 20:24

На тэлеканале «Белсат» стартавала новае аналітычнае ток-шоу «Два на два». Гэта працяг праграмы «Два на аднаго», якая выходзіла перад прэзідэнцкімі выбарамі ў выглядзе гутаркі двух вядоўцаў - Дзмітрыя Гурневіча і Паўла Мажэйкі - з кандыдатамі на прэзідэнцтва.

Пра праблему недахопу нармальнай дыскусіі ва ўсім палітычным асяродку Беларусі мы пагаварылі з адным з вядоўцаў шоу «Два на два» Дзмітрыем Гурневічам. Ці адчуў ён гэта падчас працы над праграмаю?

- Мне здаецца, што не толькі палітыкі ў Беларусі, але і простыя людзі вельмі неахвотна дыскутуюць пра тое, што іх хвалюе. Не стае простай шчырай размовы.

белсат

Previous post Next post
Up