"Санкцыі"

Jan 31, 2011 16:40


ЕС увёў візавыя санкцыі супраць 158 асобаў. "Чорны спіс" адчынены і да яго могуць дадавацца і іншыя прозвішчы. Вось і ўсё пакуль. Ага, і ціпа рахункі іхныя ў еўрапейскіх банках будуць замарожаныя:)

Ці не пра іх дзедушка Пілсудскі сказаў: "Zachód jest parszywieńki"?

беларусь

Leave a comment

Comments 5

jurgenkom January 31 2011, 16:18:17 UTC
Гэта не "пакуль ўсё", гэта наўпрост: ЎСЁ... Ўся стратэгія 2010 канчаткова атрымала паразу.

Reply

hurnievic January 31 2011, 16:22:42 UTC
Факт. Момант прайграны.

Reply

suziralnik January 31 2011, 16:36:06 UTC
Не-не, Вы-ж улічыце, што дзеля эфэктыўнасьці тактыкі застрашэньня -- павінны захоўвацца патэнцыял санкцыяў: таму, максімальныя санкцыі адразу ўводзіць неразумна. "Пацыент" павінны заставацца пад ціскам страху ўзмацненьня санкцыяў. Усё робяць слушна. -- З увагі на тое, што мэтаю санкцыяў ёсьць здушэньне, а не скідаваньне рэжыму. ЭЗ зусім рацыянальна разважае, што пераварот улады ў Беларусі павінны быць справаю рук саміх беларусаў, а не "інтэрвэнцыяй", адказнасьць за ўсе вынікі якой беларусы потым зручна усклалі-бы на Эўропу.

Reply


barilotti January 31 2011, 16:40:49 UTC
Рахункі былі замарожаныя і раней, толькі 41 ці 46 асобаў. Асноўнае пытанне - як менавіта разглядаць норму пра замарозку рахункаў. Пры такой жа "слабой" фармулёўцы амерыканская адміністрацыя спакойна палічыла Белнафтахім кампаніяй, якая дае асабісты даход Лукашэнцы, а таму яе рахункі павінныя быць замарожаныя.

Reply


panjamonec January 31 2011, 19:10:09 UTC
Дзядуля быў правы на ўсе сто. Дарэчы, з чэскага Zachód перакладаецца як сарцір, клазэт. Думаю гэта невыпадкова :)

Reply


Leave a comment

Up