Mazowsze не затанчыць у Мінску

Oct 26, 2010 22:10



Заўтра ў мінскім Палацы Рэспублікі павінен быў адбыцца канцэрт славутага польскага ансамблю песні і танца Mazowsze. Літаральна гадзіну таму на старонцы ансамблю з'явілася інфармацыя, што выступ адмяняецца. Дырэкцыя ансамблю, быццам бы, атрымала ліст ад арганізатара канцэрту ў якім паведамлялася, што выступ наўрадці акупіцца.

Але сапраўдная прычына, відаць, усё ж у палітыцы. Газета Rzeczpospolita (з якой я і даведаўся пра гэту навіну) лічыць, што нечаканая адмена звязаная з публікацыяй у сённяшнім нумары выдання артыкулу Łukaszenko chce grać Mazowszem.  (Лукашэнка хоча выкарыстаць Mazowsze). Газета даведалася, што арганізатарам канцэрту з'яўляецца праўладны Саюз палякаў Беларусі, а рэкламаваў імпрэзу нават сайт БРСМ. Rzeczpospolita выказала меркаванне, што беларускія ўлады хочуць выкарыстаць ансамбль для ўласных прапагандысцкіх мэтаў напярэдадні выбараў. Гэты артыкул выклікаў вялікі рэзананс у Польшчы. Відавочна, што ансамль не захацеў псаваць сабе рэпутацыю і проста адмовіўся прыязджаць у Мінск. А паглядзець сапраўды было б на што. 

польшча

Previous post Next post
Up