Учорашняя гісторыя з Боінгам, які павінен быў даставіць з Віцебска ў Варшаву сем'і ахвяр смаленскай катастрофы, мела свой працяг. У другога Боінга, які прыляцеў уначы, таксама былі тэхнічныя праблемы. Калі ён прызямліўся, то рухавікі не жадалі спыняцца, а гэта сведчыць пра нейкую сур'ёзную праблему. Людзі былі ў шоку і самі адмовіліся ляцець тым самалётам. У выніку было прынятае рашэнне ляцець іншым самалётам. Гэтую ноч каля 120 чалавек павялі ў Віцебску. Каля 10 гадзіны з Варшавы вылятае трэці самалёт.