Пару хвілін таму ў Варшаве пачалася незвычайная дэманстрацыя. Каля тысячы чалавек сабраліся каля сядзібы Сейму з патрабаваннем каранаваць Езуса Хрыста каралём Польшчы. Акцыя так і называецца "Шэсце для Езуса Хрыста Караля Польшчы". З-пад Сейму шэсце накіруецца ў бок Прэзідэнцкага палацу. Там, на пляцоўцы перад палацам, "манархісты" збіраюцца ўсталяваць драўляны крыж, каб прэзідэнт Камароўскі, пазіраючы ў вакно, ведаў "хто ў краіне сапраўдны гаспадар". Сярод патрабаванняў маніфестантаў, замацаванне Евангелля сярод юрыдычных дакументаў.