Пытанне дня

Sep 17, 2010 22:07

У Польшчы, напрыклад, кляймо "прарасійскіх" мае посткамуністычная левая партыя SLD (Саюз левых дэмакратаў). У 90-ых гадах прэса адкрыта называла лідэраў партыі рускімі агентамі (нават нейкія сакрэтныя дакументы друкавала) і публікавала імёны маскоўскіх спонсараў партыі. Напрыканцы 90-ых SLD пачаў кіраваць у краіне, двойчы сябра SLD абіраўся прэзідэнтам (Кваснеўскі). Цікава, дарэчы, як гэта палякі не пабаяліся выбраць рускага агента. Менавіта ў часы кіравання "агентаў Масквы" Польшча далучылася да NATO і Еўрасаюзу, правяла рэформы і інтэгравалася ў сусветную эканоміку.

Увага, пытанне: для мяне застаецца загадкай, якім чынам Крэмль так жортска лахануўся? Не думаю, каб сяброўства Польшчы ў ЕС і NATO было на карысць Расіі.  

разнастайнасць думак, палітыка

Previous post Next post
Up