Каму ўсё можна?

Sep 13, 2010 15:32




Гэты дзядзя падаў у суд на польскіх памежнікаў за тое, што тыя папрасілі яго зняць шапачку падчас агляду. Дзядзя, ён жа сікх, палічыў гэта абразай сваіх рэлігійных пачуццяў (паводле яго рэлігіі, зняць шапачаку гэта тое самае, што зняць штаны) і заявіў, што здымаць не будзе і прапанаваў, каб памежнік проста памацаў рукамі яго цыліндр. Памежнік адмовіўся і дзядзя быў вымушаны ўсё ж зняць шапачку. За "смяротную абразу" сікх хоча афіцыйнага прабачэння, увядзення новых павілаў у аэрапорце і 10 тыс. баксаў на рахунак дабрачыннай арганізацыі.

Спадзяюся, што польскі суд паставіць дзядзю на месца. Калі ж не, то падчас наступанага агляду ў аэрапорце я адмоўлюся даставаць з торбы ноўтбук, бо лічу гэта абразай майго атэізму.

іх норавы

Previous post Next post
Up