Aug 24, 2010 16:34
Напярэдадні парламенцкіх выбараў у Швецыі мясцовыя палітычныя партыі выступаюць з вельмі арыгінальнымі абяцаннямі.
Сацыял-дэмакраты прапанавалі, каб стакгольмскае метро займалася не толькі перавозкай пасажыраў, але і іншымі карыснымі справамі. Напрыклад, калі Свэнсан не мае часу пайсці ў краму, то ён высылае смс са спісам пакупак на спецыяльны нумар і, вяртаючыся з працы, забірае торбу з патрэбнымі прадуктамі. На станцыях метро можна было б нават пакідаць брудныя рэчы, каб вяртаючыся з працы забраць іх абсалютна чыстымі пасля пральні. У метро таксама працаваў бы адмысловы памочнік, які б вырашаў розныя справы пасажыраў, бегаючы за іх па горадзе.
Каб бацькі мелі магчымасьць больш часу праводзіць з дзецьмі сацыял-дэмакраты прапануюць будаваць садкі каля станцый метро.
А адна цёця выступіла з ініцыятывай стварыць “нейтральныя туалеты”, дзякуючы якім няўпэўненыя ў сваёй арыентацыі асобы не павінны былі б выбіраць паміж туалетам са значком кола альбо трохкутніка. Для прадстаўнікоў сэксуальных меншасцяў яна прапануе будаваць “дамы гомасэксуальнай старасці”.
швецыя