Гэтага вясёлага дзядзьку - вядомага мовазнаўцу, прафесара гарадзенскага купалаўскага універсітэту - яшчэ як я быў студэнтам у далукашэнкаўскую эпоху, нядобразычліўцы называлі нацыяналістам, ледзь не фашыстоўскім паслугачом. А ён быў у вайну чырвонаармейцам, нават удзельнічаў у бітве за Кёнінгсберг, дзе быў паранены, але выжыў! Захапіўся мовазнаўцам, выхаваў не адно пакаленне беларускіх філолагаў. І яшчэ выкладае ў свае 86-гадоў!
Аўтар шматлікіх слоўнікаў, дапаможнікаў па беларускай мове выдаў нядаўна сваю 43 кнігу, у якую ўвайшлі публіцыстычныя артыкулы прафесара на самыя розныя тэмы айчыннай гісторыі і культуры.
Праўда, кніга "Надзённае" выйшла ў прыватным гарадзенскім выдавецтве "ЛаМарк" накладам усяго 100 асобнікаў. Хіба наканавана ёй стацца рарытэтам.