Калі ідзе гамонка пра гарадзенскага мастака Алеся Сурава, дык згадваю чамусьці радкі хрыстаматыйнага класіка Мікалая Някрасава "Суров ты был, ты в молодые годы..." Як па мне, дык "суворасць" Алеся Сурава зусім нерэальная, хаця ён чалавек даволі прынцыповы.
Дырэктарка галерэі "Крыга" Марыя Мацко і Алесь Сураў
На адкрыцці выставы ў галерэі "Крыга"
Алесь Сураў і дырэктарка Гарадской выставачнай залы Ірына Сільвановіч
Алесь Сураў замацаваў за сабой імідж тэатральнага мастака. І сапраўды, каі мы разам працавалі ў гарадзенскім тэатры лялек, дык гэта адбілася на нашай біяграфіі. Пасьля некаторага перапынку Алесь вярнуўся зноў у тэатр, праўда, драматычны. Так што шоў працягваецца...