Пасьля сьпёкі - навальніца

Jul 27, 2010 22:17


Жахлівая сьпёка, якая мучыла месьцічаў працяглы час, зьмянілася навальніцай і густым дажджом. Сапраўды, хай зямля налаліцца вільгацьцю!





Ты ня думаў пра тое, што будзе,
не заўважыў таго, што ўжо ёсьць,
рассачыўся ў шмарагдавым блудзе,
у злудным кайфе шукаў прыгажосьць.

Галасы нагадалі дзе клетка,
у якой сумаваў папугай, -
не суддзя, не падсудны, ня сьведка...
Інкубатарам стаў родны край!

Тут загінуў апошні філёзаф
не ад суму - пад сьвіст гаўнюкоў,
пад краплёўкай, рэнтгенам, наркозам
ды з усьмешкай французскай Коко.

Адпачыў на шпітальных прасьцінах,
прамінуў той пякельны кашмар,
гіерогліфы зьзялі на сьпінах
у гэтым месцы, у летні пажар.

А ўваччу непатрэбныя людзі -
псыхапаты, зладзюгі, бічы...
І было ўсё тое, што будзе -
не спазнаць, не спыніць, не зьлічыць!

poetry

Previous post Next post
Up