Apr 28, 2010 18:18
Хто бы мог падумаць, што самая надзённая праблема напярэдадні летняга выязднога гандлю - хай сабе дзяржаўных прадпрыемстваў, хай сабе прыватных фірмаў, але гэта - праблема прыбіральняў! Піва ды іншых напояў на вуліцах Гародні будзе хоць заліся, а вось дзе справіць пасьля ўжываньня натуральную партрэбу - хіба аднаму Богу вядома. Хаця ў такой банальнай справе нябёсы некампетэнтныя...
Усё, як вынікае з апошняй прэс-канферэнцыі ў гарадзенскім гарвыканкаме, на думку чыноўнікаў ад гандлю, залежыць ад культуры саміх ужавальнікаў піва ды напояў. І яшчэ, па патрабаваньні санэпідэмстанцыі ад наяўнасьці біятуалетаў. А гэтага дабра, як паказала практыка мінулых гадоў, правядзеньня масавых сьвятаў-пагулянак у горадзе над Нёманам, катастрафічна не хапае. Паводле санітарных нормаў, біятуалет павінен знаходзіцца не далей, чым на 50 метраў ад гандлёвай кропкі. Ну, пэўна, сапраўды, каб набраўшыся таго піва ці напояў прад завязку, кліент здолеў дайсьці да месца часовага прызначэньня . Ну і яшчэ чыноўнікі паведамілі, што калі ўжо чалавек забудзецца ў якім месцы знаходзіцца грамадзкая прыбіральня (значыць здэзарыентуецца ў часе і прасторы), дык ім павінны тады заняцца ўжо адпаведныя ворганы...
Дакладная колькасьць біятуалетаў у Гародні нікому, нават чыномнікам з гарвыканкаму невядомая, але дзяржаўнікі будуць патрабаваць ад гандляроў, каб дбалі пра наяўтасьць тых біятуалетаў. Хаця тым гандлярам да лямпачкі натуральныя патрэбы сваіх кліетнаў, абы куплялі. А вынікі пасьля ўжываньня неістотныя. Пабольш у сябе ўлівайце, а вылівайце, дзе хочаце, ці дзе здолееце!
Тым часам, наперадзе самае масавае сьвята чакаецца. Не, не Першамай, не Дзень Перамогі, а Фэст нацыянальных культур! А там, як вядома, маюць працаваць нацыянальныя падворкі з нацыянальнымі стравамі. Ну, не ў сухамятку жа тыя стравы каштаваць? Хаця, апошнім часам у перыяд масавых пагулянак афіцыйна забаранялася ў радыюсе 500 мэтраў ад эпіцэнтру сьвяткаваньня гандляваць сьпіртавымі напоямі і півам. Можа такім чынам раней і вырашалася праблема недахопу біяпрыбіральняў? Няма прычыны - няма і наступстваў!
Але ж цяпер фінансавы крызіс, і патрэбныя грошы. А самы даходны ўлетку бізнэс - гэта продаж піва і напояў. Вось якая дылема!
Кур'ёзы