Livejournal
Log in
Post
Friends
My journal
hukivakol
15 гадоў таму над Беларусьсю быў зьбіты паветраны шар з амэрыканцамі
Sep 10, 2010 19:52
Роўна 15 гадоў таму ў небе над Бярозай беларуская авіяцыя расстраляла паветраны шар з амэрыканскімі паветраплавальнікамі. У выніку падзеньня з двухкілямэтровай вышыні загінулі спартоўцы-экстрэмалы Алан Фрэнчэль і Джон Сьцюарт. Вайсковае камандаваньне апраўдвалася, што «пераблытала» спартовы аб’ект з мэтэаралягічным зондам, якія часам залятаюць на тэрыторыю Беларусі. У сваю чаргу, міжнародная супольнасьць паставіла пад сумнеў прафэсійнасьць беларускіх войскаў супрацьпаветранай абароны, якія ня здольныя адрозьніць, ці пілятаваны лятальны аб’ект, альбо ён перасоўваецца ў аўтаномных рэжыме.
зша
Leave a comment
Previous post
Next post
Up