Livejournal
Log in
Post
Friends
My journal
hukivakol
Wir gehen (nicht?) zusammen
Feb 08, 2010 16:41
Сёньня раніцай, як звычайна, паставіўшы кававарку на агонь, я адчыніў наш свабодаўскі сайт. "Мы ня будзем разам з Расеяй" - шарахнуў мяне па вачах загаловак. Гляджу - не Вячорка і не Лябедзька, а сам міністар замежных справаў Беларусі Сяргей Мартынаў аўстрыйскай газэце Der Standart. Ну, нарэшце пачалі рэзаць праўду ўслых і з уладных кабінэтаў, усьцешыўся я. Мы даўно казалі, што Беларусь ня будзе разам з Расеяй. Але гэта было з Прагі. А тут вось - тое самае зь Менску.
максімюк
,
эўропа
,
палітыка
,
мартынаў
Leave a comment
Previous post
Next post
Up