МАЛАДОМУ ФРОНТУ АДМОВІЛІ Ў ПРАВЯДЗЕНЬНІ АКЦЫІ 28 ВЕРАСЬНЯ

Sep 26, 2008 09:07

Менгарвыканкам адмовіў Маладому Фронту ў правядзеньні вулічнай акцыі 28 верасьня ў 20.00 на плошчы Каліноўскага (Кастрычніцкай).

Прычына адмовы стандартная - метро знаходзіцца бліжэй за 50 мэтраў да месца, дзе плянуецца акцыя, што не адпавядае закону "Аб масавых мерапрыемствах".

Безумоўна, адмоўны адказ не паўплывае на правядзеньне агульнабеларускай акцыі - таму сустрэнемся 28 верасьня ў 20.00 на плошчы Каліноўскага. Вернем скрадзены голас!

З павагаю, прэс-служба Маладога Фронту

акцыя, выбары, мф

Previous post Next post
Up