Актывістам Полацкага Маладога Фронту адмовілі ў правядзеньні пікета "БАЙКОТ 2008!", заяўленага на 20 верасьня.
Ак паведаміў заяўнік акцыі Алесь Круткін, афіцыйнай падставай для адмовы сталася нібыта тое, што ў кінатэатры, каля якога плянавалася зладзіць акцыю, у гэты час адбудзецца прагляд дзіцячых фільмаў і пікетоўцы будуць замінаць у правядзеньні кінапрагляду.
"Гэта яўнае парушэньне заканадаўства, таму мы ўжо падалі скаргі на Полацкі выканкам у пракуратуру, мясцовую выбарчую камісію і Цэнтральную выбарчую камісію. Магчыма, будзем падаваць заяву і ў АБСЭ", - зазначыў маладафронтавец Алесь Круткін.
Нагадаем, некалькі тыдняў назад сакратар Цэнтрвыбаркаму Мікалай Лазавік апавёў, што ў Беларусі агітаваць за байкот парлямэнцкіх выбараў не забаронена.
З павагаю, прэс-служба МФ