Пра дзіцячы велаэкстрым, дрэнныя калектары і перадачу правоў на выкарыстанне фотаздымкаў

Apr 30, 2009 23:16

Дабраўся да адсканіраванных негатываў з архіву Андрэя Паўлавіча Караленка. Вельмі, дарэчы, цікавы дзядок у Жодзіне - як і ўся інтэлігенцыя часоў застою працаваў інжынерам-канструктарам на БелАЗе. Як і належыць інтэлігенту, займеў ён сабе фотаздымач яшчэ ў канцы 60-ых гадоў - тады ўжо можна было яго набыць. Ну і здымаў ён у Жодзіне ня толькі вясельлі і пікнікі сваіх родных, але і тое, што адбывалася вакол яго... (Пра іншыя яго забавы і заняткі - трохі пазьней)

Дык вось, зьвярнуўся я да яго яшчэ ў годзе гэтак 2006 - неабходны былі фотаздымкі для стварэння фотагалерыі па гісторыі Жодзіна. Ну дзядок, даведаўшыся пра такі інтарэс да яго хоббі і асобы (дарэчы вёў ён у Жодзіна ў адной школе і фотагурток у канцы 80-ых) з радасцю згадзіўся дапамагчы. Далейшыя нашы дзеянні разгортваліся па стандартнаму плану даследчыкаў-архівістаў: два цэлафанавых пакеты стужак, якія трэба было перагледзець і адабраць. Сілаў тады хапіла на 30-40 чорна-белых скруткаў "Свемы". Прыйшлося прагледзець і сямейную гісторыю Андрэя Паўлавіча і дакументальныя ды, як цяпер модна казаць "стрыт-фота", здымкі. Цяпер вось шкадую, што не хапіла часу прагледзець усё, што было ў наяўнасьці...

Узрадаваўшыся таму, што праца Караленкі хоць камусьці цікавая, аўтар перадаў мне ўсе правы ўласнасьці на адабраныя мной кадры (не блытаць з аўтарствам - яно неад'емнае). Вось патрошкі буду іх перабіраць ды й разбірацца што там да чаго....

Адразу ў вочы кінулася вось гэта:



© Andrei Karalenka
Час здымак дакладна не ведаю, але падазраю што пачатак 80-ых. Цяпер (ды і відаць тады) вуліца 50 год Кастрычніка. Жодзіна ўжо набыло сучасныя абрысы, але ня так моцна разбудавана. Ужо стаіць "муравейнік", але чатырох 12-павярховых жодзінскіх "шпіляў" за ім пакуль няма. Калектары, відаць, тады яшчэ і не працавалі нармальна... Што і стварала такія вось залевы на радасць дзецям с роварамі. Велаэкстрым на "Аістах", відаць, тады ўжо няблага развіваўся...

караленка, archives, гісторыя, extreme, zhodzina, single photo, emotions

Previous post Next post
Up