Тарпеда: гісторыя ў фота

Apr 30, 2009 14:19

З добрых паўгады ўжо працую на праектам узнаўленьня фотаграфічнай спадчыны жодзінскага "Тарпеда". Друкаваных і не друкаваных крыніцаў перабрана было можа каля сотні. Першыя вынікі...



Матэрыял для ўсяго гэтага зьбіраўся па драбніцах - публікацыях у газетах 70-80-ых "Белорусский Автозаводец", кніжках па гісторыі Жодзіна і аўтараў, якія здымалі гульні "Тарпеда" ў 60-80-ых гадах ужо мінулага стагодзьдзя. Што да наяўнасьці матэрыялаў - дык у прынцыпе знайсьці іх магчыма, важна ведаць толькі ў каго спытаць. Але дакладна ведаю што выпадае перыяд канца 80-ых і амаль усе 90-ыя. Сваімі здымкамі дапамаглі: Шустоўскі Мікалай, Акунёў Генадзь, Аляксандар Пазьняк. Хаця, думаю, яшчэ б некалькі год і ўсе фотакарткі маглі быць незваротна страчаны. Шукалі мы іх разам з гэтымі дзядкамі на лецішчах у кладоўках, на гарышчах прыватных дамоў і гаражах. Каля сотні негатываў удалося ўсё ж адшукаць. але гэта толькі першы этап. Пакуль жа трохі таго, што ўдалося адшукаць.



Адзін з першых здымкаў - пачатак 60-ых, тады каманда называлася "Ракета", а галоўная арэна для трэніровак і спаборніцтваў была на стадыёне ДРЭС.


Толькі пасьля 1969 году "Ракета", змененая ў 1967 на "Аўтазаводзец" займела сабе цяперашнюю назву "Тарпеда". Гулялі даты яшчэ на "ДРЭСе"



Зімой трэнераваліся вось так. Праспект Дзяржынскага - "дзяржынка" завуць дагэтуль яе жодзінцы. Зараз праспект Сыракваша.



Яшчэ адна дзіўная адметнасьць беларуска-савецкага футоблу тых часоў тое, што цалкам натуральным і "модным" было адорваць футбалістаў перад матчам кветкамі. Пра гэта мне расказалі ветэраны. Уяўляю сабе такое сёння...



Потым на тады яшчэ ўскрайку Жодзіна за ДК у канцы 60-ых - пачатку 70-ых было вырашана зрабіць яшчэ адно футбольнае поле. Былі вароты і пляцоўка...



Асноўная "арэна" "Тарпеда" была ўжо там. Ну а пасьля было вырашана на гэтым месцы будаваць гарадскі стадыён.



Стадыён пабудавалі нейдзе ў пачатку 70-ых. Дакладна не ведаю. але на заднім плане тэхнікум - яго адкрылі ў 1973-ім. Праспекту Міра, фабрыкі "Світанак" і вуліцы 8 Сакавіка тады яшчэ і ў планах не было. Так і гулялі... Дагуляліся да 4-ох разовых чэмпіёнаў БССР. Народу тады хадзіла на футбол - процьма. Гледзячы на сённяшнія 2-3 тысячы - смешна проста.



Футбол на доўгія гады стаў ледзь не адзінай забавай для жодзінцаў.



torpedo-zhodino, projects, archives, гісторыя, football, sports photos, zhodzina

Previous post Next post
Up