Фобii

Nov 28, 2009 21:33

Катастрофа "Неускага экспрэсу" прымусiла прыгадаць сваю тэхнагенную фобiю... Толькi цяпер я усьвядомiу, што я баюся аутакатастрофы...

Прычым гэта ужо прыйшлося перажыць яшчэ у дзяцiнстве. У 1998 годзе у свае 11 год я ехау на спаборнiцтвы па лёгкай атлетыцы ва украiнскi Крывы Рог... Наш "Рафiк" рухауся хутка i амаль не зауважна для майго начнога сну... Была ноч. Халодная зiма... Мароз... Потым у iмгненьне адчуу, што нешта ня тое... Праз сон падалося, што наш бусiк пачало штурхаць i кiдаць у бакi... Яшчэ секунда... i законы фiзiкi пачалi спрацоуваць... Незразумелы вэрхал i скрышэньне металу... Кухталi... Нейкi удар i... я прачнууся... Праз сон чую як нехта крычыць: "Вылазьце...вылазьце"... Пах бензiну... Не да канца прачнуушыся, пачынаю падымаць сваё цела зь непрывычнай позы... Амаль на кукiшках выкараскваюся на вулiцу... Мароз... Халодна... Цяпер дакладна прачнууся i першае пытаньне: "Што гэта было?". Гляджу вакол сябе: "Рафiк" стаiць на даху, мы у нейкiм адхоне на глыбiнi трох метрау ад узроуня дарогi... Цэлы усе... Чамусьцi балiць правы бок галавы...

Самой аварыi я не спужауся, бо усё адбылося як у сьне... Страх прыйшоу у маю дзiцячую галаву пасьля думкi, што усё магло быць iначай... Што я, цi нехта яшчэ маглi пацярпець...

Знаходзiм свае курткi, складаем сумкi i рэчы. Я ехау на пярэднiм сядзеньнi, а пакамечаны тэрмас з гарбатай знайшоу у канцы салону... "Рафiк" трохi памяла i вылецела некалькi шкельцау разам з лабавым... Што рабiць? Куды падзецца ад марозу? Як выцягнуць машыну? Для дзяцей гэтыя пытаньнi паусталi але iх вырашэньне лягло на адказных дарослых...

Вылазiм на пустую дарогу... Яна склiзкая як каток. Праз нейкi час тармазiм "Волгу", якая спынялася метрау пяцьдзесят...

Часу недзе каля пяцi гадзiн. Вырашана iсьцi у вёску i прасiцца да каго пагрэцца. Нас каля 10 чалавек. Iдзем да вёскi па глыбокiм сьнезе праз поле. Знайшлi хату з запаленым сьвятлом. Нейкая бабуля згадзiлася нас прытулiць. Напаiла гарбатай i нейкiм украiнскiм печывам з тварагом. Яна дзiвiлася з нашай бяды, а мы з яе дзiунай гаворкi... На разьвiтаньне надавалi ёй нашых дробных грошай...

Праз гадзiны чатыры наш бус неяк залаталi: прывязалi лабавое шкло, заднiя закрылi коудрамi i падушкамi. Ехалi у куртках i увесь час мерзьлi. Неяк даехалi да Крывога Рогу. Сустракалi нас як герояу.

Да адъезду бус неяк адрамантавалi. Пасьля такiх прыгод i перахаладжэньня да дому мы прыехалi хворыя. Вырашана было бацькам нiчога не казаць. Не сказау i дагэтуль...

успаміны, private life, я сам, фобii

Previous post Next post
Up