Каталіцкая пешая пілігрымка Жодзіна-Будслаў. Паломніцтва вернікаў з парафіі Маці Божай Фацімскай да абраза Маці Божай Будслаўскай. Удзел у пілігрымцы прынялі больш за 100 вернікаў з парафій Жодзіна, Барысава і Лагойска. За 4 дні яны пешшу прайшлі каля 120 кіламетраў.