9 мая... 1960-ыя. Жодзіна.

May 09, 2009 12:07

Прыкладна вось так адзначалі Сьвята Перамогі ў сярэдзіне 60-ых гадоў мінулага стагодзьдзя ў Жодзіна. Ідэі праводзіць парады ад помніка Леніну каля ДК БелАЗ яшчэ тады не было. Помніка Маці-патрыёткі Анастасіі Купрыянавай яшчэ тады таксама не было. У 1964 годзе быў адкрыты толькі памятны знак у гонар яе сына - Пятра Купрыянава. Але і сьвяткаваць перамогу 9 траўня афіцыйна было магчыма пасьля 1965 году. Прыкладна гэтым часам і датуюцца гэтыя здымкі. Магчыма гэта і ўвогуле першае афіцыйнае сьвяткаваньне Дня Перамогі ў Жодзіна. Аўтар фота - Андрэй Паўлавіч Караленка дакладную дату назваць так і ня змог. Але падазраю што гэта дакладна сярэдзіна 60-ых і, магчыма, адно з першых афіцыйных сьвяткаваньняў 9 мая ў Жодзіне. Як бачна сьціпленька ўсё тады было без сучаснага патасу і празьмернага піяру. Відаць моцнымі былі яшчэ ўражаньні ад ТОЙ вайны...



© Andrei Karalenka








archives, гісторыя, zhodzina

Previous post Next post
Up