Суд. Дзень - 2-гі

May 07, 2009 10:00

Учора ўсё завяршылася пасьля 16.00 - 6 гадзін у маім першым судзе па аўтарскім правам - гэта мнагавата. У прынцыпе нічога новага не адбылося нават неяк упэўненней сябе пачаў адчуваць... Паказаньне не зьмяняў пад пратакол пайшло ўсё тое, што і было сказана на перадсудовых гутарках. Суд не "закрыты", але прысутнічалі на ім толькі два бакі - я і мой адвакат і прадстаўнік другога боку, ну і, зразумела, судзьдзя і сакратар. Увесь працэс фіксаваўся на дыктафон.

...Аб'яўлены перапынак да 14.30 7 мая. Сёньня ў асноўным адбудуцца допыты сьведкаў і выступы экспертаў - магчыма і рашэньне суда будзе прынята таксама. Таму толькі пасьля рашэньня суда распавяду што там і да чаго... Але асабліва не перажываю - наколькі ўсё зразумеў - даказаць парушэньне маіх правоў будзе не складана.

суд, я сам, emotions

Previous post Next post
Up