Ад піянераў да пенсіянераў

Sep 24, 2010 19:16

Нарэшце падведзеная рыса пад спісам прэтэндэнтаў, якія падалі ініцыятыўныя групы на рэгістрацыю ў ЦВК. Можна падвесці пэўныя вынікі.

Агулам пададзна 19 заяваў, аднак адна з іх, ад 29 гадовага Ільлі Дабратвора, нават не была зарэгістраваная. Сярод прэтэндэнтаў адзінаццаць падалі спісы ініцыятыўных групаў ў колькасці большай за 1300 чалавек, што пры пэўнай стымуляцыі дазваляе разлічваць на збор 100.000 подпісаў.

Першая пяцёрка, паводле колькасці сябраў ініцыятыўнай групы выглядае наступным чынам:
1. Сяргей Гайдукевіч - 10484,
2. Аляксандр Лукашэнка - 8403,
3. Уладзімір Някляеў - 2575,
4. Андрэй Саннікаў - 1831,
5. Алесь Міхалевіч - 1778.

Самым старым, сярод "рэальных" прэтэндэнтаў, з'яўляецца Уладзімір Някляеў - 64 гады (11.07.1946), а самым маладым - 35-гадовы Алесь Міхалевіч (15.05.1975), якога не нашмат перарос Віталь Рымашэўскі (03.05.1975)

Сярод усіх прэтэндэнтаў толькі адзін афіцыйна беспрацоўны. Поўная інфармацыя ў ПДФ.

апазіцыя, кандыдаты

Previous post Next post
Up