They want to work, but they don't want work to be their life.

Jun 30, 2010 16:15


We are willing and not afraid to challenge the status quo [...] We're very independent and tech savvy.

Тэрмін Generation Y быў уведзены напачатку датычна моладзі ЗША і іншых краінаў англамоўнага асяродку. Але навукоўцы прышлі да згоды, што ў сёньняшнім глябальным сьвеце яго можна выкарыстоўваць і адносна іншых частак сьвету.

А я нешта да згоды не прыйду, бо, ня гледзячы на сучасныя тэндыцыі, глабалізацыю і тэхнічны прагрэс, якія можа і зьбліжаюць Захад і Ўсход, і пэўным чынам ураўноваюць сьветапогляд і менталітэт, напрыклад, маладых канадцаў і маладых індусаў, нашыя васьмідзесятыя - час калі я і мае равесьнікі-суграмадзяне пачалі хадзіць, размаўляць і пазнаваць навакольны сьвет - значна адрозьніваюцца ад іхных васьмідзесятых.

Пэўныя агульныя рысы заўважныя, не без таго. Скажам: "Прадстаўнікі «пакаленьня Y» не імкнуцца надоўга затрымоўвацца на адной працы - і нават у адной сьферы дзейнасьці." - але гэта я магу сказаць за сябе, а не за ўсіх.

Так што, па майму меркаваньню, народжаныя паміж пакаленьнем перастройкі і пакаленьнем адраджэньня, ад Машэрава да белавежскіх пагадненьняў - гэта не пакаленьне "вай", а пакаленьне "ой" ці пакаленьне "ух". Ну, неяк так.
Previous post Next post
Up