May 22, 2010 22:04
Калі прыходзіш з новай, арыгінальнай бізнэс-ідэяй у беларускае прававое поле, рэальна адчуваеш сябе алхімікам з тонай свінцовай руды на руках перад непарушнымі законамі прыроды і зласьлівымі вачамі д'ябла, і ты сапраўды гатовы прадаць душу за той самы філасоўскі булыжнік ці партатыўны ядравы рэактар, каб ператварыць гэты сьвінец калі не ў золата, платыну ды ірыдый, то хаця б у срэбра невялічкай пробы. Зрэшты са сьвінца можна, напрыклад, адліваць кулі.
Але я веру і спадзяюся, што ўсё атрымаецца.