Feb 20, 2008 13:55
21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны UNESCO 9 гадоў таму.
Кажуць, мова мая аджывае
Век свой ціхі: ёй знікнуць пара.
Для мяне ж яна вечна жывая,
Як раса, як сляза, як зара.
П. Панчанка.
Cёння у свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія - мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.
На працягу 9 гадоў кожны народ 21 лютага адзначае Дзень роднай мовы. Першапачаткова з такой ініцыятывай выступіў Бангладэш. Менавіта ў гэтай краіне 21 лютага 1957 года загінулі пяць студэнтаў, якія адстойвалі права навучацца на роднай мове. Зараз у нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моваў. Палова з іх пад пагрозай знікнення. Дзеля захавання моў, якія апынуліся на парозе знікнення, міжнародны фонд UNESCO абвясціў дзень роднай мовы - каб хоць у такі дзень на іх загаварылі, пра іх успомнілі. UNESCO
На працягу 9 гадоў кожны народ 21 лютага адзначае Дзень роднай мовы. Першапачаткова з такой ініцыятывай выступіў Бангладэш. Менавіта ў гэтай краіне 21 лютага 1957 года загінулі пяць студэнтаў, якія адстойвалі права навучацца на роднай мове.
Але, здаецца, гэта нагода для носьбітаў любой мовы яшчэ раз задумацца аб лёсе той, адзінай, якую завём матчынай, на якой думаем, на якой вымавілі першае слова.
Няхай нават сёньня яна - моцная, распаўсюджаная, абароненая заканадаўствам, але няма гарантыі, што ўжо заўтра яна не трапіць у спіс тых трох тысяч, гатовых знікнуць.
Родная мова шмат не патрабуе. Але калі ўжо назваў яе роднай, калі лічыш яе такой для сябе - павінен жа быць перад ёй хоць нейкі абавязак. Ці хоць часам пра яе думаць. Калі хоць палова з тых сямідзесяці чатырох працэнтаў, якія падчас апошняга перапісу назвалі роднай мовай беларускую, падумае аб яе лёсе - значыць, не ўсё яшчэ страчана. Хоць адзін дзень. Калі будзе яе афіцыйнае міжнароднае свята.
Калі ты чуеш яе - ці то сучасную літаратурную, ці змешаную "трасянку", або мясцовую дыялектную - ведай, што гэта ўсё яна - наша беларуская мова. Не адварочвайся, а прымі яе, бо яе месца ў тваёй краіне. І не падчарка яна тут, а паказвае на спрадвечнасць беларусаў на сваёй зямлі. Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнаная як роўная сярод іншых моў свету.
21 лютага - яшчэ адна нагода задумацца аб лёсе роднай мовы і беларусам.
Хто б ты ні быў - жанчына ці мужчына, дарослы ці малады, селянін, студэнт, рабочы, настаўнік, вайсковец, інжынер ці бізнесовец - ведай, што найлепшы твой твар, вопратка твая, душа твая - беларуская мова.
Да святкавання дня роднай мовы мае намер далучыцца моладзь, якая неабыякава ставіцца да лёса сваёй краіны, да сваёй культуры. Моладзь, якая аберагае гэты шаноўны скарб, якая захоўвае родную мову ў сэрцы і душы. Шмат розных ініцыятыў будуць праводзіць 21 лютага сустрэчы з літаратарамі, беларускімі музыкамі, рыхтаваць нейкія імпрэзы, цікавыя конкурсы, флэш мобы. Усе гэтыя мерапрыемствы будуць накіраваны на зацікаўленасць звычайных маладых людзей да культуры і гісторыіі сваёй радзімы.
Будзь і ты разам з тымі, хто думае пра яе будучыню. Размаўляй па-беларуску, бо заўтра наша мова табе, тваім дзецям і ўнукам стане неабходнай. Размаўляй па-нашаму, каб людзі бачылі тваю вернасць сваёй мове. Размаўляй з прыветнай усмешкай, з пяшчотай на вуснах - і тваёй мовай захочуць гаварыць іншыя. І не саромся недасканалай гаворкі. Мова - жывая тканіна, прырастае там, дзе крынічыць людское жаданне. Ведай: учора ты яшчэ не гаварыў па-беларуску, сёння размаўляеш на "трасянцы", а заўтра будзеш гаварыць на чыстай літаратурнай мове.
А людзі, што служаць дзяржаве на чынавенскай пасадзе, табе дзякуй скажуць, бо будуць вучыцца ад цябе. А блізкія і далёкія суседзі адчуюць тваю самапавагу і будуць яшчэ больш цябе паважаць.
Мы збіраемся каля універмагу.Потым ідзем набываем кветкі і ідзем па Савецкай да помніка К.Тураўскаму.Калі бдзем ісці то папутна будзем пытаць у людзей "колькі часу?" "як прайсці...?"...
Ускладаем кветкі да помніка К.Тураўскаму і разыходзімся.
Вось такі план.
ПАЧАТАК а 5 ГАДЗІНЫ ля УНІВЕРМАГУ!
ДАЛУЧАЙСЯ!
Усё будзе праходзіць БЕЗ ПАЛІТЫКІ!