Сьледчы камітэт

Jun 07, 2012 15:43

У бытнасьць 3-га дню давялося быць у новым следчым камітэце на допыце.
Што "забіла":
1) адсутнасьць паўнамоцтваў СК у свабодным доступе..не зразумець , чым займаюцца.
2) супрацоўнікі СК мужчынскага полу маюць такі выгляд, што чым старэй чалавек, тым больш ён змахвае на крымінальнага аўтарытэта.
3) на дзвярох СК - дзяржаўнай установы, якая працуе за нашы з вамі грошы, вісіць абвестка канцэрту нейкага зэка-шансанье з подпісам "прыходзьце на канцэрт сябры следчага камітэту".
4) прозьвішчы некаторых супрацоўнікаў.
5) сальныя жарты паміж супрацоўнікамі , безумоўны хіт  - "заразіце мяне вашай інфекцыяй".
6) большасьць жанчын мела выгляд прыдарожных шалаваў.

Толькі пара супрацоўнікаў была ў форме і выглядала, як інтэлегентныя, разумныя людзі. У астатнім складвалася ўражаньне, што зэкі захапілі турэмны барак і гуляюць у следчых.
Previous post Next post
Up