Калі хто не ведае то Гомель раней вылучаўся сярод іншых буйных гарадоў Беларусі вельмі разнастайнай традыцыйнай разьбой. Дзверы з фігурнымі накладкамі і каванымі кранштэйнамі навесаў, фасады дэкараваныя прапільнымі карнізамі і фрызамі, вокны ўпрыгожаныя разнастайнымі ліштвамі - усё гэта было праявай эстэтычнага народнага дызайна. Сёння ў гістарычным цэнтры Гомеля засталося ўсяго некалькі класічных дарывалюцыйных дамоў з дрэва.
Для роліка аб лёсе тыповага гомельскага дома быў узяты дом з мезанінам, які цудам захаваўся пры зносе старой забодовы Гагарына - ён застаўся ў двары. Сёння гэта адзін з самых вялікіх і някепска захаваных драўляных будынкаў горада. Нейкім дзіўным чынам аказалася, што гэты дом належыць Мінскаму станкабудаўнічаму заводу, таму, верагодна, будынак да свайго стагоддзя не дажыве.
Click to view