Пра слаўны горад Слаўгарад

Sep 01, 2013 09:33

Ёсць у Магілёўскай вобласці маленечкі гарадок Слаўгарад. Насельніцтва там усяго 8300 чалавек, але тым не менш горад даволі перспектыўны ў турыстычным плане.





Па-першае, у горадзе ёсць Царква Раства Багародзіцы, якая пабудавана ў 1791-1793 гг. князем Аляксеем Міхайлавічам Галіцыным у стылі класіцызму. Фрэскі царквы прыходзяць у заняпад, але пакуль яшчэ ёсць што зірнуць. Царква ўключана ў спіс ГКК.

Па-другое, у горадзе ёсць будынак старой паштовай станцыі, які зараз зачынены на замок, але таксама ўключаны ў спіс ГКК.

Па-трэцяе, у межах горада зліваюццца Проня і Сож, выгляд з пагорка ўражвае.

У-чацвёртых, недалёка ад Слаўгарада знаходзіцца Блакітная крыніца - крыніца з самым магутным патокам ўзыходзячага тыпу на Усходне-Еўрапейскай раўніне.

У-пятых, таксама недалёка ад Слаўгарада знаходзіцца вёска Лясная, дзе адбылася Бітва пры Лясной, маці Палтаўскай бітвы.

Ну і ў шостых, Слаўгарад сам па сабе чысценькі, прыгожанькі, прывабны гарадок.



Карацей кажучы, ёсць чаго там пабачыць. Вось толькі музея ў Слаўгарадзе няма. Кожны раз, як бываю там, думаю, што хоць бы і ў былым будынку паштовай станцыі зрабіць экспазіцыю. Зараз будынак выглядае як на здымку і прыходзіць у заняпад, а мог бы красавацца.

Здымак паштовай станцыі



Натхнілася напісаць петыцыю на Change.org, каб адкрылі музей, толькі незразумела, у якую ўстанову трэба падобныя петыцыі дасылаць. Можа, хто падкажа?

Музеи, Беларусь

Previous post Next post
Up