Пра беларускую класічную музыку савецкіх часоў

Jun 06, 2012 09:49

Працуем зараз над артыкулам пра Мінскі тэатр оперы і балета. Заадно напісала некалькі артыкулаў пра беларускія савецкія оперы і балет. Падчас працы натыкнулася на гэта. Ну вось як такое можна пісаць?

Цытата:

Гэта ня родная нам музыка. Мы ўспрымаем яе як музэй музычных старажытнасьцяў, а ня музыку праўды і крыўды, фарсу і трагедыі, кампрамісу й калябарацыі, якой яна была для людзей той эпохі.

Вось чытаю я пра гэтую "калябарацыю" і думаю: оперы пісаліся на беларускай мове - гэта раз, асновай сюжэту была беларуская гісторыя, няхай і савецкая - гэта два, хоць пастаноўшчыкі, бывала і былі маскоўскімі, большасць трупы (кампазітары, сцэнарысты, акцёры, дырыжоры, мастакі і гэтак далей) была наша, беларуская - гэта тры, у пастаноўках былі актыўна выкарыстаны шматлікія беларускія танцы, песні, сюжэты былі моцна замешаны на фальклоры - гэта чатыры.

Ну вось што яшчэ трэба?! Няўжо так абавязкова адкрыжавацца ад мінулага? Думаю, што лепей проста прыняць тое, што было, адштурхнуцца ад яго і рухацца далей.

Беларускае, Непонятки, Мысли

Previous post Next post
Up