Праваслаўная рэстаўрацыя па-беларуску

Aug 12, 2015 14:30

Вось так, паважаныя блогеры. Пакуль мы тут коцікаў фоткаем і новымі польтамі хвалімся, наша архітэктурная спадчына знішчаецца. Без перапынкаў і адпачынкаў. Новай ахвярай стала Свята-Мікалаеўская царква ў в. Мурыны Малыя Камянецкага раёна.

Узята адсюль:

Стаяла вось так драўляная цэркаўка, некалькі войнаў перажыла, а потым прыйшла брыгада баранаў і ўсё гакнула. Цяпер будуць новае будаваць, божыя пачвары, а не пабраў бы іх радзімец. Лепей бы старое берагчы спачатку навучыліся.

А вось што мы можам зрабіць, далучайцеся.

Беларускае, Тупизм, Архітэктура, Беларусь

Previous post Next post
Up