Паўтары тыдні таму схадзілі з дочай ў музей, не магу сказаць, што гэта тое месца, куды з чатырохгодкай можна хадзіць кожныя выхадныя з нязменнай цікавасцю, але за адзін раз мы атрымалі шмат задавальнення. Людзей было зусім мала, што і не дзіўна, раніца серады не вельмі падыходзіць да паходаў па музеям. Вікісховішча ў выніку папоўнілася больш,
чым 50 карцінамі, па большай часткі беларускіх мастакоў, але ёсць і замежныя, але больш за ўсё ўразіў дыялог з адной з наглядчыц у зале.
Я: А адкуль прывезлі столькі карцін Шышкіна (кам. - іх там цэлая зала)
Н. Гэта нашы
Я: Ого, якая калекцыя ў вас
Н. У нас і ў вас ...
Вось як трэба разумець грамадскі здабытак, усім бы прасякнуцца думкай, што захоўваць і зберагаць не роўна валодаць і хаваць.
І крыху фатаграфій (не грамадскі здабытак, таму што аўтарскае права яшчэ дзейнічае, таму невялікага памеру)
Подых вясны М. В. Аўчыннікава
Маё нараджэнне Л. Д. Шчамялёва
Гутаркі Н. М. Паплаўскай
Славянскія крыніцы У. У. Кожуха
Восеньскае святло В. Ф. Шкарубы
Начныя птушкі У. І. Панцялеева