Старыя запісы

Jan 16, 2014 17:34

Знайшла і гартаю старую запісную кніжку прабабулі і прадзядулі мужа. На брудных старонках, дзе алоўкам, дзе чарніламі вехі іх жыцця. Складана разабраць почырк, але нешта ў душы трымціць, калі чытаеш.

"Карова пагукалася 21 апрэля 1949 г."

"Приход: за картошку 12р. 62к, за капусту 2р. 70, за хлеб 3р. 25к."

"Расход: 2 напільніка - 82 к., лавровы лист 10, за вовну 2р. 50, за нож 55, за селедку 0 28..."

А потым некалькі старонак замежных адрасоў, падобна, што ў Нью-Ёрку, бо напісана "n. y.", але дакладна не зразумець. А прозвішчы нашы. Трэба будзе адсканаваць і паспрабаваць распазнаць.

А потым чарнавік заявы "Прашу правленя колхоз новы сад отпустите молока ребенку проситель Ситник Стефан Павлов"

На той самай старонцы: "Страхавага вонда (фонда?) ячменю 4 п 18 ф. Авса 9п 7 ф. Пшеницы 2 п."

І прама пад ёю: "24 кастрычныка кнам прыехаў трактарыст стыдлівы" (і што гэта можа азначаць? цікава)

Далей март: 24 - вазіў картошку 2 машыны, 27 - насыпаў гравій і картошку 4-1, май: 13 - рэзаў сечку, 14 - вазіў камення

Папалявала карова 1936 года па-новаму 29 марта, пагукалася старая свіння 1936 г. 15 мая ў суботу

20 - работал у свирны, 25 - работал у кузни, 26 - сартировал, 28 - возив лес, 1 Апре - возил салому, .... 22 - воду пускал, коней став доглядат.... Авгус: 1 - нак. возы, 2 - греб сено, 3 - возив снопы, 4 - возив ячмень, 5 - касив, 6 - складывав жито, 7 - касив, 8 - был на ночлезе...

Пералік: 3 каптаны, 10 платков, 6 скатер, 2 спадницы, 16 платков, 2 каптаны, 2 постул, сукенка...

А жыццё ішло.

Родословная, Семья

Previous post Next post
Up