Родная мова

May 06, 2010 22:45

Хто забыў сваіх продкаў - сябе губляе.
Хто забыў сваю мову - усе згубіў.
Уладзімір Караткевіч.

Родная мова - гэта музыка душы, каторай Найвышнi Стварыцель адарыў чалавека, гэта натуральны фундамэнт, на каторым чалавек павiнен будаваць дом сваёй сiлы духоўнай, свайго розуму, пачуццi дабра i зла, справядлiвасцi i крыўды, красы i брыдзi. Родная мова чаруе душу, i душа рвецца да яе, бо яна калыска душы, гордасць i iмя народа.

Калі вы - малады чалавек, які цікавіцца беларускай мовай, але пакуль не вырашыўся пачаць гаварыць у паўсядзённым жыцці па-беларуску, - запрашаем вас зрабіць разам з намі 10 крокаў для таго, каб пераканацца, што гэта магчыма!
Цікавыя тэсты, пераадоленне бар'ераў, вучоба і практыка - за 10 заняткаў!

Гэтыя БЯСПЛАТНЫЯ курсы праходзяць кожную пятніцу, пачынаючы з 7 ТРАЎНЯ, а 18.30 на сядзібе “Таварыства беларускай мовы” імя Францішка Скарыны (вул. Румянцава, 13), што знаходзіцца насупраць лінгвістычнага ўніверсітэта.
Будуйце дом сваёй мудрасцi, палацы душы сваёй на скале, каторай ёсць родная мова!!!(с)

http://vkontakte.ru/event17370370

беларуская мова

Previous post Next post
Up