(no subject)

Nov 09, 2012 13:43

Я раскажу Вам будучыню, так уж ы быць. Мне дастаткова напрыкрыла мінуўшчына, якое не зьмяніць і палец пацягнуўся ўлева, каб выцерці мяккі знак паміж ''з'''і ''м''. Мы заўсёды ад нечага адштурхоўваемся і плывем далей. Часам ад некага, тады ўзгадваем з боллю, што адпіхвалі мы ад сябе былога і хочам верыць, што ўсё ўжо прайшло і ніколі не вернецца. А што цяпер? А цяпер: аднак... Рэальнасць, гэта кава, варшава і добрая справа, каб стварыць Беларусь трэба жанчына, бо я пішу ад мужчынскага ліца цяпер і паддаюся непапулярнаму раздзяленню на палы. ПІшы-пішы, пра будучыню. А будзе яно во як: чарговы прыпадак дайшоў глыбока да нябёсаў, калі б не вясёлка гэта ўсё закончыла - было б немагчыма гэта памятаць ў прышласці, тобок цяпер. Закаванасць, дах, зіма і новыя якары (катвыцы, клі заўгодна) набліжаюць мяне да гары, яно ўжо бліска, зыр! Проста і без наваленай на пустоту (з націскам на -оту) дадаваць ахвоты, тым што вераць, тым што знаюць, мне лепш ведаць, Вам на радасць. Дайце мне ўсё, што Ваша - я ператвару яго ў добрую кашу. Досыць проста, досыць значна пераехаць напроціў башні, галаву не чапаць, не забываць пра хуткія ногі, проста даць не ўзяць, а казаць нямнога, толькі там, дзе адпаведнасць дадзена Богу. Хутка зачэпіцца дах за аблокі, хутка прыносяць дажджы ў вока, я перапрадам, правярну і вып’ю, мне даспадобы вашы малітвы, будзьце мірныя як галубы і вёска астане, а горад - то цётка, што крычыць у стане перараджэння і трансу забавы. Не скарайся як бы ня быў млявы і дух баявы перапраб’е заправы.
Previous post Next post
Up