вежа ратушы гатова!!!

Oct 26, 2011 13:18

Ратушная вежа цалкам гатова
і зроблена таксама шмат іншых значных зьмяненьняў : )

падрябязнасьці і шмат новых скрыньшотаў глядзіце тут:

http://mogilev-3d.blogspot.com/2011/05/check-point.html


Read more... )

история, беларусь, архітэктура, синагога, магілёў, могилев, гісторыя, ратуша

Leave a comment

tvrmogilev January 13 2012, 07:01:04 UTC
Это вы сами сделали? А мы про вас снимали сюжет?

Reply

hitrylis13 January 13 2012, 07:35:49 UTC
зрабіў сам, але яшчэ не да канца, шмат чаго трэба дарабіць : ) ды й 3 будынка гэта зусім мала : (
Сюжэт пра мяне вы наўрад ці здымалі : ) Але мадэль маглі бачыць на выставе А.Ліціна ў этнаграфічным музэі, пра якую здаецца такі здымалі сюжэт ; ) Я мадэль сінагогі на Школішчы менавіта пад гэту выставу і рабіў. І спадар Ліцін ролікі з мадэлі там паказваў на праэктары : )

Дарэчы акрамя мадэлі я яшчэ працую над праэктам он лайн альбому старых выяў Магілёва. Зараз мая калекцыя найбуйнейшая ў сеціве (каля 700 здымкаў) ; )
http://picasaweb.google.com/hitrylis13
вось : )

Reply

tvrmogilev January 13 2012, 09:35:23 UTC
Я так понял, что вы живете в Германии? Мы хотим с вами связаться, чтобы сделать сюжет о вас, о ваших работах и проектах.

Reply

hitrylis13 January 13 2012, 10:06:24 UTC
йо, жыву ў Нямеччыне ўжо 3 з паловай гады : )
таму нават і ня ведаю як можна зьвязацца, хіба што праз скайпу ...
ці праз імэйл: hitrylis13@tut.by

з аднаго боку тут лягчэй, бо больш магчымасьцей для працы і для рэалізацыі задумак. а з другога, вымушаны дістанцыйна трымаць кантакт з Магілёвам і шукаць матэрыялы : ( на месцы было б крыху лягчэй. бо адсюль я ні ў музэі, ні ў архівы трапіць не магу.

Reply

tvrmogilev January 13 2012, 10:28:50 UTC
Подумаем, как сделать с вами проектик))) У нас есть программа "Дети асфальта", посвященная Могилеву сегодняшнему, будущему, прошлому. Вот туда бы... Фотографии ваши очень могут подойти. Вот, например, рубрика "В стиле ретро" из этой программы.

Reply

hitrylis13 January 13 2012, 10:47:35 UTC
фатаграфіямі можаце карыстацца, калі трэба : ) яны знаходзяцца ў адчыненым дотыке і кожны можа спампаваць іх у поўным памеры : )
толькі, калі будзеце карыстацца, пакіньце нейкую спасылку на мае альбомы ; )
праграма цікавая, было б прыемна там апынуцца : ) бо ў тэме прошлае/сучаснае я ўжо зрабіўся неблагім знаўцам : )
але ў магілёў я наўрад ці ў бліжэйшы час пападу, зараз у нас сын нарадзіўся, таму клопатаў вышэй галавы : )

і яшчэ, пару дзён таму, ў мяне зарадзілася ідэя зрабіць у магілёве выставу на падставе маёй калекцыі нямецкіх здымкаў Магілёва часоў акупацыі. у мяне іх ужо каля 50ці, і яшчэ пэўная колькасьць ёсьць у Ліціна. таму мяркую было б добра зрабіць выставу (можа ў музэі ратушы), прысьвечыць яе нейкай даце вайны (9 мая, ці вызваленьне Магілёва). Мяркую людзям было б цікава : ) але гэта пакуль толькі задумка. Трэба абмяркаваць яшчэ шмат чаго : )

Reply


Leave a comment

Up