Зборная Беларусі ў Мазыры

Apr 13, 2014 18:21

У межах усё таго ж таварыскага турніра ў Мазыр завітала і мужчынская зборная Беларусі. Першы матч у нашых мальцаў быў супраць зборнай Азербайджана. Па выніку на табло можна падумаць, што гэта быў лёгкі праменад для падапечных Жылберту Косты (трэнер зборнай РБ).



Фота для пратаколу. Па антрапаметрыі нашы дужа саступалі гасцям. Чо-та нейкіх хліпкіх набралі :)



Азербайджанцы ж амаль усе з выгляду даволі грозныя і барадатыя. Трэнер у іх, дарэчы, партугалец. А вось легіанераў, у адрозненні ад зборнай па футзале, зусім няма.



Ну і пакуль усе не ссінелі ад холаду пачалася размінка. Госці сярод мазырскіх гор адчувалі сябе амаль як дома :)



Многія нашы замест размінкі як бачым стаялі і медытатыўна сузіралі Прыпяць.



Я спачатку тупануў і хацеў глядзець матч з трыбуны. Але вецер вынімаў кішкі проста.



Таму перад самым стартавым свістком перабег на супрацьлеглую частку стадыёна, да каментатарскай палаткі.



Злева направа: трэнер мазырскай каманды "АРЗ" (па-сумяшчальніцтве і дырэктар аднаіменнага завода), нейкая дзеўка на шпільках, інспектар матча, каментатар у шубе. (Апошні к канцу матча рэальна ссінеў ад холаду).



Першы тайм скончыўся з лікам 2:0. Дзьве суперкур'ёзных "бані" і гульня лічы зробленая.



Хутка нашы давялі справу да 5:0 і літаральна сталі. У трэцім перыядзі "азеры" рвалі нашых як хацелі і такое адчуванне, што яшчэ б хвілін пяць і піндэс. Але Аляшкевіч зрабіўшы пару пар мегасэйваў  не даў падабрацца асоба блізка. Судзьдзя басанож вытрымаў толькі першы перыяд, а на другі і трэці выходзіў ужо не "па форме" :)



Пратакольнае: Беларусь - Азербайджан - 5:2 (Бокач - 2, Давідовіч, Брыштэль, Канстанцінаў - Алах, Зейнал). Насамрэч першы гол забіў Зейнал таксама, але запісалі чамусь на Алаха :)))

А гэта я так хацеў сфоткаць сябе на фоне матча, але ўсе футбалёры ў гэты момант кудысь схаваліся :)) Чорт! Лук на фоне "скоркі" :)



Фотка дзеля дэманстрацыі сілы ветру. Выключна :) У сцяжкоў поўная "стаямба".
А на заднім фоне бачыце адну з мазырскіх "сцежак здароўя".



Сукэмэна! Пакуль па гэтай лесвіцы падымешся - лёгкія можна выплюнуць.


пляжнік, зімняе, фота, перамогі, зборная Беларусі

Previous post Next post
Up