Орша - смалявічы - 0:0. Фотарэпартаж з матчу

Apr 07, 2014 23:52

Originally posted by orshafans at Орша - смалявічы - 0:0. Фотарэпартаж з матчу
Сонечны дзень, футбол, любімы клуб. Што яшчэ трэба? Вядома ж, старыя сябры + новыя і старыя зарады ў гонар "Оршы"! 5 красавіка нам выпала гуляць таварыскі матч са "смалявічамі" з 1-й лігі. Нічыя 0:0.

А цяпер фота...









Новы зарад:

Калі ты аршанец - ты зразумееш,
Ніколі душою не састарэеш,
Трыбуна сяброў і сьцяг сіня-белы,
У гонар каманды зарады і сьпевы!
Аршанцы, аршанцы, наперад ідзіце!
І слаўны герб Оршы з сабою нясіце.
Наш клуб любімы і непераможны,
Моцных аршанцаў ведае кожны!





Крыху падымілі. Міні-пірашоу.



З-за аднолькавых колераў формы наша каманда пайшла на саступкі гасьцям і апранула аранжавыя манішкі.









Трыбуна ў духу "старой школы", усё як мы любім! У Балбасава стадыён са сваім каларытам.





Праход на стадыён перад матчам агаломшыў мясцовых. Людзі ў суботні дзянёк выйшлі хто на рынак, хто па новую газэту ў шапік, хто па малако, а тут такое! Затое малыя дзеці, якія чулі і бачылі ўсё відовішча, назаўжды запомняць гэты дзень. І калісьці прыйдуць на сектар ФКО.









Поле



Каманды зьявіліся на траве









Хлапчукі ўвабралі ў сябе атмасферу сектару, асабліва ім спадабаўся дым на трыбуне.



Аўтобус "смалявічаў".







Пасьля сустрэчы гульцы падыйшлі да сектару і падзякавалі фанатам за падтрымку.



Міліцыі на стадыёне было мала, але тым не меньш "масавых беспарадкаў" не адбылося. Так можа пара пераходзіць на сьцюардаў і даць "пагонам" лавіць сапраўдных бандытаў?







Дзякуй за ўвагу. Люблю цябе, мой родны клуб! Заўзейце за "Оршу", і будзе вам шчасьце!
Previous post Next post
Up