Гульня з японцамі і пытанне пра паўкаманды

Oct 16, 2013 09:45



Японцы прыехалі наймацнейшым сваім складам, але гульні так і не паказалі. Нават журналістаў з Японіі прыехала ў Жодзіна больш чым нашых роўна ў чатыры разы (100 супраць 25). Правільна, дзе тое Жодзіна. Па-сутнасці, на полі былі дзве роўныя каманды. Нам бы перацерці з власцямі, можа яны як небудзь змаглі б перавесціся ў Азію? Там выйсці на Чэмпіянат Свету шансаў у нашай зборнай было б значна больш. Тым больш, што на кыргызах, японцах і прочых Катарах мы ўжо трэніліся, палучаецца нішцячок. Давайце збіраць подпісы, гэта зараз модна.

Ну і гол Цігарава. Як вам? Мне здаецца я такога не бачыў аж з часоў гульні зб. Італіі супраць Максіма Рамашчанкі. Ці гэта мне проста здаецца?

image Click to view



І гэта. Чамусьці ёсць адчуванне, што калі б на брамцы стаяў Гутар, прапусцілі б двушку яшчэ ў першым тайме. У сувязі з гэтым хачу запытацца ў паважанай грамады.

Poll

п.с. На матчах зборнай мы так і не праяснілі да канца, хто лепшы прагназіст у суполцы. Таму працягнем гэтыя баталіі на матчах чарговага тура Чэмпіяната Беларусі. Спадзяюся, ніхто не супраць.

пытаннечка, перамогі, зборная Беларусі

Previous post Next post
Up