Беларусь памятае! У Мінску адбыўся ўрачысты прыём у памяць беларускіх андэрсаўцаў

Jan 19, 2020 23:46


18 студзеня 2020 года ў рэзідэнцыі Амбасадара Польшчы ў Беларусі спадара Артура Міхальскага адбылася вечарына, прысвечаная ўшанаванню памяці жаўнераў Другога польскага корпуса пад камандаваннем генерала Уладзіслава Андэрса, якія паходзілі з Беларусі.



У мерапрыемстве ўдзельнічала Амбасадар Вялікабрытаніі ў Беларусі спадарыня Жаклін Пэркінс, а таксама вайсковыя аташэ узгаданых краін.



Выступае спадарыня Амбасадар Вялікабрытаніі ў Беларусі Жаклін Пэркінс



Выступае спадар Амбасадар Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі



На прыём былі запрошаныя члены сямей беларускіх андэрсаўцаў, якія на працягу апошніх гадоў пры дапамозе Амбасады Вялікабрытаніі атрымлівалі дублікаты ўзнагарод сваякоў, якія падчас Другой сусветнай вайны ўдзельнічалі ў баях супраць нацыстаў у складзе Другога польскага корпуса, які ў 1944 годзе ў складзе 8-й брытанскай арміі ўдзельнічаў у вызваленні Італіі.



У складзе гэтага вайсковага злучэння ваявалі сотні беларусаў і ўраджэнцаў нашай краіны.



Жазнер 5-й крэсавай дывізіі Аляксандр Акуліч (з правага боку)



Уручэнне брытанскіх узнагарод нашчадкам аднаго з беларускіх андэрсаўцаў



На майцы аднаго з гасце надрукавана архіўная даведка аб тым, як бальшавікі рэпрэсавалі яго сваякоў



На жаль, на Радзіме іх подзвіг на доўга забылі. Для савецкіх уладаў яны былі “ворагамі народа”. У 1951-м гэтых ветэранаў Другой сусветнай разам разам з членамі іх сямей дэпартавалі з Беларусі, а пасля смерці Сталіна беларускіх жаўнераў Андэрса не прызнавалі ўдзельнікамі Вялікай Айчыннай, не ўзнагароджвалі, не шанавалі.



Фота на памяць









Сёння памяць пра гэтых герояў барацьбы супраць нацызма паступова вяртаецца ў Беларусь.



Беларускі рэканструктар побач з вайсковым аташэ Вялікабрытаніі...



...і Польшчы

Важную ролю ў гэтым адыгрывае і Група вайскова-гістарычнай рэканструкцыі “Беларусы ў Войску Польскім”.



Вытсупае кандыдат гістарычных навук Ігар Мельнікаў







Яе кіраўнік, кандыдат гістарычных навук Ігар Мельнікаў выступіў перад гасцямі імпрэзы і распавёў пра вынікі сваіх даследаванняў па гісторыі службы беларусаў у Войску Польскім падчас Другой сусветнай вайны.



Гісторыя герояў Другой сусветнай вяртаецца ў Беларусь



Узнагароднае пасведчанне Аляксандра Акуліча



Беларускі андэрсавіц Аляксандр Акуліч



Брытанская вайсковая кніжка Аляксандра Акуліча



Брытанскія і польскія ўзнагароды Аляксандра Акуліча

Дарэчы, беларускія рэканструктары былі ў форме афіцэра і жаўнера 5-й крэсавай дывізіі і 3-й дывізіі карпацкіх стральцоў.



Абавязковае інтэрв'ю



Беларускія рэканструктары побач з Амбасарамі Польшчы і Вялікабрытаніі ў Беларусі

У 2020 годзе Амбасада Вялікабрытаніі плануе арганізаваць некалькі цікавіх гістарычных мерапрыемтсваў, прысвечаных гісторыі Другой сусветнай вайны (бітва пад Монтэ-Касіна і аперацыя “Макет-Гадэн”). Сачыце за публікацыямі ў гэтым блогу.

“Гісторыя Побач”

Битва под Монте-Кассино, белорусы в Войске Польском, Бітва пад Монтэ-Касіна, Второй Польский корпус, Беларусы ў Войску Польскім, Генерал Уладзіслаў Андэрс, Ігар Мельнікаў, Другі польскі корпус

Previous post Next post
Up