У Мінску адкрылася выстава “Мяжа была пад Мінскам 1921-1941 гг.”

Sep 18, 2019 00:19


17 верасня 2019 года ў Нацыянальным літаратурным музеі Янкі Купалы ў Мінску адбылося адкрыццё выставы з прыватнай калекцыі беларускага гісторыка Ігара Мельнікава, прысвечанай гісторыі даваеннай савецка-польскай мяжы ў Беларусі.









Падчас мерапрыемства гісторык распавёў пра тое, як збіраліся экспанаты і стваралася выстава.















Пасля гэтага Ігар Мельнікаў правёў экскурсію па экспазіцыі. Вялікую цікавасць у гасцей мерапрыемства выклікалі арыгінальныя экспанаты і артэфакты, якія ілюструюць функцыянаванне савецкай і польскай памежнай аховы на “рыжскай мяжы” у міжваеннае дваццацігоддзе.











Асобную ўвагу аўтар выставачнага праекта надаў адлюстраванню падзеяў 17 верасня 1939 года на савецка-польскай мяжы. Хто быў на польскіх стражніцах у момант, калі савецкія войскі пераходзілі польска-савецкую мяжу і хто стаў першымі ахвярамі “неаб’яўленай” вайны верасня 1939 года ў Заходняй Беларусі? Ці знікла мяжа пасля “ўз’яднання”? Аўтар выставы адказаў на гэтыя і іншыя пытанні.



Пасля экскурсіі Ігар Мельнікаў перадаў экземпляры кнігі “Верасень 1939-га. Магілы “неаб’яўленай” вайны” спонсарам, якія падтрымалі выданне падчас краўдфандынгавай кампаніі.









Ніжэй рэпартаж аднаго з замежных гасцей выставы «Мяжа была пад Мінскам 1921-1941 гг.»

image Click to view



Выстава “Мяжа была пад Мінскам 1921-1941 гг.” будзе працаваць у Нацыянальным дзяржаўным музеі Янкі Купалы да 12 кастрычніка 2019 года.

белорусский историк Игорь Мельников, беларускі гісторык Ігар Мельнікаў, Выстава Ігара Мельнікава, Мяжа была пад Мінскам 1921-1941 гг., 17 верасня 1939 года, Заходняя Беларусь, Нацыянальны літаратурны музей Я.Купалы

Previous post Next post
Up