7 красавіка 2019 года ў Варшаве адбыўся XII Катынскі марш ценяў у якім прынялі ўдзел больш за 450 рэканструктараў з усёй Польшчы. Сярод іншых, у мерапрыемстве, арганізаваным польскім Інстытутам нацыянальнай памяці, а таксама Групай вайскова-гістарычнай рэканструкцыі “Групіроўка Радаслаў” ўдзельнічала і ГВГР “Беларусы ў Войску Польскім” з Беларусі. Так, упершыню за 12 гадоў у гэтым мерапрыемстве прыняў удзел і беларускі рэканструктар.
Пачатак маршу
Марш распачаўся ад будынку Музея Войска Польскага і прайшоў праз увесь цэнтр польскай сталіцы. За маршам назіралі не толькі жыхары Варшавы, але і шматлікія турысты. Для іх гэта была выдатная лекцыя польскай гісторыі.
Мундзір даваеннага польскага паліцыянта
Даваенны польскі паліцыянт, Заходняя Беларусь, 1930-я гады
Пачатак. Рэканструктары прыбываюць на пункт рэгістрацыі...
...і не толькі ў мундзірах
Перад пачаткам
"Нкусаўцы"
Здымкі, зробленыя падчас мерапрыемства да болю нагадваюць кадры з савецкай кінахронікі, знятай у 1939 годзе на эрыторыі занятых Чырвонай Арміі Заходняй Беларусі і Украіны. На фатаграфіях палонныя польскія вайскоўцы, памежнікі, паліцыянты, грамадзянскія. “Палонных” той, неаб’яўленай вайны чакала смерць, ці жудасная катарга. Польскіх вайскоўцаў забівала бесчалавечная сістэма, якая, пачынаючы з 1917 года, бязлітасна забівала сваіх грамадзян.
Часамі, у спрэчках з польскімі калегамі расейскія гісторыкі адзначаюць: “Што вы “носіцеся” са сваімі 22 тысячамі афіцэраў...Сталін пазабіваў мільёны нашых грамадзян”.
Быццам бы кадры з савецкай кінахронікі 1939-га
Freundschaft узору верасня 1939 года
У гэтым выказванні ёсць адказ на галоўнае пытанне - палякі памятаюць кожную ахвяру бальшавіцкага тэрору.
А калі не ведаюць прозвішчаў (як у выпадку з т.зв. “Беларускім катынскім спісам”) імкнуцца даведацца і ўшанаваць памяць пра забітых бальшавікамі людзей.
Палякі дакладна ведаюць, што ў 1940 годзе Сталін знішчаў не проста вайскоўцаў, а эліту (у тым ліку, навуковую) іх краіны. На жаль, беларусы па сёння не разумеюць, што калі б не знішчэнне беларускіх інтэлектуалаў у 1930 гады ў БССР (у тым ліку, у Курапатах), калі б не запужванне беларусаў савецкімі спецыяльнымі органамі пасля Другой сусветнай, калі б не савецкая русіфікацыя Беларусі сёння мы б жылі ў іншай краіне і не ездзілі б за туалетнай паперай у “Бедронку”.
Але лепей позна, чым ніколі. Беларусам варта вывучаць гісторыю сталінскіх злачынстваў. Толькі так мы здолеем прайсці свой шлях да Беларусі.
Дзіўная рэч! Падчас мерапрыемства ля помніку рэпрэсаваным польскім грамадзянам на Усходзе я стаяў ля шпалы...з надпісам "Стоўбцы-Баранавічы". Гісторыя, якая побач...
За ўдзел у Маршы ГВГР "Беларусы ў Войску Польскім" атрымаў вось такі дыплом
І браць прыклад з такіх мерапрыемтсваў, як “Катынскі марш ценяў”.