May 29, 2011 19:28
Сяджу зараз у сваім пакоі, слухаю шум навальніцы і нават і не верыцца, што раніцай было такое гарачае сонца і лёгкі вецер і так радасна было ісці па вуліцах горада, і маліцца, маліцца Богу...
Сёння раніцай у Менску адбылася традыцыйная працэсія Божага цела, само свята будзе аж праз месяц, але было вырашана правесці мерапрыемства раней, каб дзеці, якіх яшчэ многа ў горадзе, маглі ў ім паўдзельнічаць. Яшчэ да ўчора не было дакладна вядома, якім шляхам пройдуь вернікі, а ўчора з'явілася паведамленне, што, аднак, дазволілі праспект, цуд? магчыма... Усё распачалося ў касцёле Св. Роха, што на Залатой горцы, ў 9 супольнай імшой, далей працесія рушыла да пл. Перамогі, дзе быў устаноўлены першы аўтар (усяго іх чатыры па ліку Евангелістаў) проста каля помніка - гэта было неверагодна: словы Евангелля ад Мацвея, якія разносяцца па-над плошчай, вернікі на каленях, на тых самых звычайных ходніках, і праўда, маліцца Богу можна паўсюль. Далей - была Кастрычніцкая і ўспамін пра ахвяр тэракта, затым - аўтар каля Чырвонага касцёла, і апошняй стацыяй стала Катэдра Н.М.П., дзе працэсія была ўрачыста завершана яшчэ адной супольнай імшой для ўсіх тых, хто не патрапіў на першую.
У такой працэсіі я ўдзельнічала ўпершыню, чаму так - нават і не ведаю, гэта вартае перажыванне, знаёмыя людзі, якіх ведаеш з розных касцёлаў, незнаёмыя, з якімі яднаешся праз малітву, столькі людзей спакойна крочаць вуліцамі Менска, усё магчыма - галоўнае гэта інтэнцыя...
касцёл,
вера