(no subject)

Apr 03, 2011 23:43

 Горад хавае ў сабе мільёны гісторый, перажыванняў, думак. Вечарам ён напоўнены настроем спакою і чароўнасці, ціхія дворыкі асветленыя ліхтарыкамі, якія не могуць перамагчы туман, гукі, адарваныя ад дзённага хору і таму нясмелыя, так спакойна, што нават не страшна ўсміхацца. Хочацца больш хадзіць, нават і не шкода часу, такім надвор'ем трэба жыць :) На акраінах добра відны зоркі, а над цэнтрам - неба аднаколернае, відаць, там штучнасць перамагае прыроду, альбо зоркам проста нецікава, што там у цэнтры :)

Лепшае ў жыцці здараецца выпадкова, ніякія планы не заменяць простага збегу абставін, адным вечарам аднаго дня.

Сімвалам жыцця можна выбраць запытальны знак, бо толькі пытанні ў галаве, а адказы ... яны прыходзяць потым, калі нават і не чакаеш, альбо, калі забыўся, пра што пытаў.

Лёс дае табе тое, што ты хочаш, але не тады, калі ты хочаш :)

жыццё, менск, думкі

Previous post Next post
Up